Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Tav.Mauzer ( MAUZER) - Овердоз | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Ты быў звычайным беларусам, хутчэй бедным, чым багатым,
Ня верыў у Бога, не канфліктаваў з уладай.
Мабыць хмары над дахам не давалі спакою,
Калі ня спіш па начах і пытаешся: хто я?
З заплюшчанымі вачыма, завязаным ротам –
ніхто я / ніхто ты.
Амфэтамін, потым гераін,
Спачатку вас шмат, потым – ты адзін.
Потым…

Моташна жыць сярод недазвышчалавекаў,
Бачыць свет скрозь цемру зачыненых павекаў…
Ты сраў на іхныя пагрозы/парады,
Ты жывеш ня дзеля грошай і ня дзеля пасады.
Маленькія дзірачкі на венах не пашкодзяць светаўспрыманню.
Тата, а дзядуля Ленін рабіў з таварыш Крупскай каханне?
Над маім сусветам навісла пагроза,
Але мне ўсё пох, я заўсёды пад наркозам.
Я расчараваўся ў свеце, мне патрэбна доза.

Амфэтамін, потым гераін,
Спачатку вас шмат, потым – ты адзін.
Потым…

Цябе знойдуць у труне з жалезабетону,
Дзе па квадратных мэтрах плошчы разлічана мейсца жыхарства,
Тыя, што заўсёды ў згодзе з законам –
У шэрых камуфляжах санітары грамадства.

Амфэтамін, потым гераін,
Спачатку вас шмат, потым – ты адзін.
Потым нікога.

Некаму можа падацца гэта ўсё вельмі простым,
Але надзвычай цікава самому пісаць сваё
Забойства.

Другие названия этого текста
  • Tav.Mauzer ( MAUZER) - Овердоз (1)
  • Mauzer - Овердоз (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-