Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Sumarok - Год («Мінор», 2015) | Текст песни

ты абяцала мне зіму, ды раптам стала цёплым летам.
хадзілі месцамі, дзе сонца шчыра ззяла над сусветам.
а я знайшоў у тваіх вачах бурштын марскіх пяшчотных фарбаў.
ты падарыла цеплыню, хоць я зімы бясконца прагнуў.

я прачытаю табе верш, ты засмяешся і схаваеш
у сваіх далонях салаўя, ты скажаш зноўку, што кахаеш.
я буду шчасцем іскрыць свет, спяваць і скокаць, як шалёны.
я буду піць ваду з крыніц і спаць пад ценем дрэў зялёных.

з выяваў паглядзяць цары, неадабральна зрушаць бровы.
я ў стане вечнае вясны нап’юся ўшчэнт, наўпрост у дровы!
ты мне даруеш, сонца, што я недзе не патрапіў у ноту,
але не ў гэтым мой спакой — бо год, як я забіў самоту!

2013

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-