Рокаш - «Восень»
За маею спіною
Жоўтых лісцяў сцяна
Пад халодным дажджом
Зледзянела струна
Не пачуць у начы
Мне мелодыю дню
На замерзлай свячы
Не ўбачыць вагню
CHORUS
Есць толькі восень – бягу я за табой
У цемну восень – пачуй жа голас мой
Скрозь гэту восень – дажджу скрозь ціхі звон
Прыйдзі ж у восень – здымі з мяне праклен
Лесу скрозь цішыню
Я прайду па нажы
Неба ўдалечыню
Да нябачнай мяжы
Да высокіх халмоў
Дзе гарыць твой агонь
Дзе прытулак знайшоў
Мой шчаслівейшы сон
CHORUS
Я свой скарб не здабыў
Паламаўся мой меч
Медны грош варты быў
Цэлай тысячы свеч
Галаву палажыць
Не закончыўшы сказ
Ды агонь усе гарыць
Толькі есць яшчэ час
CHORUS
--------------------------------------
сайт Рокаш http://rokash.com/
Другие названия этого текста
- Rokaš - Vosień (беларускі фолк-рок) (1)
- Rokaš - Vosień (0)
- Rokaš - Vosień (беларускі фольк-рок) (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1