Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

NRM - Тое, што ёсць паміж намі | Текст песни

Пішуць газэты,
Што нельга пражыць без газэт.
Пішуць паэты,
Што з вершаў складаецца свет.
Хтосьці камусьці
Ня мусіць нічога рабіць.
Можна прымусіць,
Ды нельга прымусіць любіць.

Тое, што ёсць паміж намі
Нельга памацаць рукамі.
Тое, што ёсць паміж намі
Не прадаецца ў краме.
Тое, што ёсць паміж намі
Не разумеем мы самі.
Тое, што ёсць паміж намі,
Тое, што ёсць паміж намі.

Кажуць кіроўцы,
Што кола - правобраз Зямлі.
Лічаць вайскоўцы,
Што ўсе невайскоўцы - нулі.
Шумнай ракою
На Захад сплываюць мазгі.
Годных героеў
Жыццё правярае на згін.

Тое, што ёсць паміж намі
Нельга памацаць рукамі.
Тое, што ёсць паміж намі
Не прадаецца ў краме.
Тое, што ёсць паміж намі
Не разумеем мы самі.
Тое, што ёсць паміж намі,
Тое, што ёсць паміж намі.

I сумна, і нудна,
I брыдка працягваць руку.
Працоўныя будні
На звыклую хіляць тугу.
Хочацца верыць
А мусіш іранізаваць.
Выйдзі за дзверы,
Там вецер
I зоркі зіхцяць...

Тое, што ёсць паміж намі
Нельга памацаць рукамі.
Тое, што ёсць паміж намі
Не прадаецца ў краме.
Тое, што ёсць паміж намі
Не разумеем мы самі.
Тое, што ёсць паміж намі,
Тое, што ёсць паміж намі.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-