Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

NRM - Рок-н-ролл не уратуе | Текст песни

Панкi слухаюць панк,
Рокеры слухаюць рок,
Усё ў нашым горадзе зроблена так,
Каб ты нiчога ня змог!
Усё ў нашым горадзе так,
Каб не гарэць, а сьмярдзець,
I можна ў нябёсах убачыць знак,
Але мы ня хочам глядзець...

Не працягвай гульню сьляпую,
Рок-н-рол цябе не ўратуе,
Не працягвай хлусьню сьвятую,
Рок-н-рол цябе не ўратуе,
Рок-н-рол цябе не ўратуе,
Рок-н-рол ўратуе сябе!

Панк слухаюць панкi,
Байкеры слухаюць байкi,
Усе мы носiм на майках
Свае сёньняшнiя сьцягi.
Тым часам зь нябачных скалаў
Спаўзла сьнегавая навала,
I край наш ад краю да краю
Нябачныя ўкрылi сьнягi!!!

Не працягвай гульню сьляпую,
Рок-н-рол цябе не ўратуе,
Не працягвай хлусьню сьвятую,
Рок-н-рол цябе не ўратуе,
Рок-н-рол цябе не ўратуе,
Рок-н-рол ўратуе сябе!

Слухаю, што мне трэба,
Слухаю сонца i неба,
Слухаю мора i глебу,
Чую ўсё, што вакол мяне ёсьць...

Панк слухаюць панкi,
А заўтра клеркамi ў банку
Стануць былыя панкi,
I скончыцца маладосьць.

Не працягвай гульню сьляпую,
Рок-н-рол цябе не ўратуе,
Не працягвай хлусьню сьвятую,
Рок-н-рол цябе не ўратуе,
Рок-н-рол цябе не ўратуе,
Рок-н-рол цябе не ўратуе,
Рок-н-рол цябе не ўратуе,
Рок-н-рол цябе не ўратуе,
Рок-н-рол цябе не ўратуе

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-