Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

NRM - Рок-н-Рол не ўратуе | Текст песни

Панкi слухаюць панк,
рокеры слухаюць рок,
усё ў нашым горадзе зроблена так
каб ты нiчога ня змог!

Усё ў нашым горадзе так,
каб не гарэць, а сьмярдзець,
i можна ў нябёсах убачыць знак
але мы ня хочам глядзець.

Не працягвай гульню сьляпую
рок-н-рол цябе не ўратуе.
Не працягвай хлусьню сьвятую
рок-н-рол цябе не ўратуе,
рок-н-рол цябе не ўратуе,
рок-н-рол ўратуе сябе!

Панк слухаюць панкi,
байкеры слухаюць байкi,
усе мы носiм на майках
свае сёньняшнiя сьцягi.

Тым часам зь нябачных скалаў
спаўзла сьнегавая навала,
i край наш ад краю да краю
нябачныя ўкрылi сьнягi!!!

Не працягвай гульню сьляпую
рок-н-рол цябе не ўратуе.
Не працягвай хлусьню сьвятую
рок-н-рол цябе не ўратуе,
рок-н-рол цябе не ўратуе,
рок-н-рол ўратуе сябе!

Слухаю, што мне трэба,
слухаю сонца i неба,
слухаю мора i глебу
чую ўсё, што вакол мяне ёсьць...

Панк слухаюць панкi,
а заўтра клеркамi ў банку
стануць былыя панкi
i скончыцца маладосьць.

Не працягвай гульню сьляпую,
рок-н-рол цябе не ўратуе.
Не працягвай хлусьню сьвятую,
рок-н-рол цябе не ўратуе,
рок-н-рол цябе не ўратуе,
рок-н-рол цябе не ўратуе-ееееееее

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • "N.R.M." - Тры чарапахi (2000) "N.R.M." - Тры чарапахi (2000)
    http://www.gitaristu.ru/accords/letter/n/N.R.M/Try_charapahi/ Калi раптам ... Ты не чакай, сюрпрызаў ...