Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

NRM - Пагоня | Текст песни

Максім Багдановіч
"Пагоня"

Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах -
Ўспомню Вострую Браму сьвятую
I ваякаў на грозных канях.

Ў белай пене праносяцца конi,
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць...
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.

У бязьмерную даль вы ляцiце,
А за вамi, прад вамi - гады.
Вы за кiм у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхi вашы йдуць i куды?

Мо яны, Беларусь, панясьлiся
За тваiмi дзяцьмi ўздагон,
Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi ў палон?

Бiце ў сэрцы iх - бiце мячамi,
Не давайце чужынцамi быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць...

Мацi родная, Мацi-Краiна!
Ня ўсьцiшыцца гэтакi боль...
Ты прабач, Ты прымi свайго сына,
За Цябе яму ўмерцi дазволь!..

Ўсё лятуць i лятуць тыя конi,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • Беларусь 'Пагоня' / Belarus 'Pagonja' Беларусь 'Пагоня' / Belarus 'Pagonja'
    Фан-відэа на песню N.R.M. 'Пагоня'. Словы Максіма Багдановіча. Fan-video for the song 'Pagonja' by N.R.M. Lyrics by ...
  • Пагоня .mp4 Пагоня .mp4
    Minsk, Менск, Минск, Плошча, разгон мирной демонстрации 19.12.2010.
  • N.R.M. - Надзенька N.R.M. - Надзенька
    N.R.M. - Надзенька. 6alachovič ... Play next; Play now. Песняры "Пагоня" (" Pahonya") 1993 - Duration: 5:47 ...
  • NRM - Try carapachi NRM - Try carapachi
    Koncert z okazji 25-lecia Solidarnosci w Warszawie Byłem tam :-)
  • N.R.M. - анти-реклама БТ N.R.M. - анти-реклама БТ
    N.R.M. - анти-реклама БТ .... NRM,KRama,Palac etc. .... Песняры "Пагоня" (" Pahonya") 1993 - Duration ...
  • "Я нарадзіўся тут" - Пагоня (2000) "Я нарадзіўся тут" - Пагоня (2000)
    Музыка Лявона Вольскага Словы Максіма Багдановіча http://www.spievy.zmk- by.org/maly_padarozhny.htm Толькі ў сэрцы трывожным ...