Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

NRM - Менск и Минск | Текст песни

Дарагія мінчане і госьці сталіцы
Я хачу з вамі думкай сваёй падзяліцца
Карацей, гэта дзіўна, але s'est la vie:
Мы ў сталіцы жывем нібы на дзьве сям'і

Рэфрэн:

Мы жывем адначасова ў двух гарадах
Падваеньне асобы зрывае нам дах.
Дык няўжо ж нам ніколі ня ськлеіць, ня сшыць
Менск і Мінск — дзьве паловы сталічнай душы.

Горад Менск — першы горад з тых двух гарадоў,
Не пабачыш на мапах сучасных гадоў
Ён у сэрцы жыве, ён жыве ў галаве
Шмат каго, хто ў горадзе Мінску жыве

А ў тым Мінску прапіска і гарвыканкам
Лядовы палац і бэтонны паркан,
Зруйнаваных дамоў цені прывідныя
І дзяцінства майго праляцелыя дні.

Рэфрэн

Ёсьць у Мінску назовы бязрадасныя
Ёсьць Калектарная, а ёсьць Базісная.
Тут народ забясьпечвае правільны наш
Выкананьне задачы пастаўленае...

А па Менску прыемна шпацыраваць,
Дробных крамак вітрына ўтульна гараць.
Там гатычныя вежы касьцёлаў старых,
Там дахоўка і брук, там двары і муры...

Рэфрэн

Усё блытаецца
У Мінску — хлеб і маца,
І Вялікі Кастрычнік і Радаўніца
І пьяная сьляза, і такая папса,
Што ратунку ня дасьць ні мізім, ні упса.

Ну, а з Менскам нічога ня можна зрабіць —
Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць,
Ён ніколі, твой Менск, не згніе, ня згарыць,
Будзе мовай тваёй з табой гаварыць.

Другие названия этого текста
  • N.R.M. - Miensk i Minsk (2)
  • NRM - Менск и Минск (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3
Видео
  • "Minsk-Mensk" - new video by N.R.M. "Minsk-Mensk" - new video by N.R.M.
    My video with the Belarussian band N.R.M. Mensk is the traditional name of the city of Minsk ...
  • "NRM" - Менск і Мінск (2006-07) "NRM" - Менск і Мінск (2006-07)
    Дарагія мінчане і госці сталіцы! Я хачу з вамі думкай сваёй падзяліцца. Карацей, гэта дзіўна, але c'est la vie: Мы ў сталіцы жывем нібы ...
  • Лявон Вольскі - Менск і Мінск.m2p Лявон Вольскі - Менск і Мінск.m2p
    Up Next. "N.R.M." - Менск і Мінск (2006-07) - Duration: 4:25. by secondbelarus 2,820 views. 4:25 ...
  • Лявон Вольскі -- Менск і Мінск -- Мова Нанова 07.04.2014 Лявон Вольскі -- Менск і Мінск -- Мова Нанова 07.04.2014
    Лявон Вольскі -- Менск і Мінск -- Мова Нанова 07.04.2014. Gleb Labadzenka. SubscribeSubscribedUnsubscribe 65 ...
  • Mensk i Minsk Mensk i Minsk
    Slideshow with photo Minsk sity. ... Орёл и Решка - 7.1 Выпуск (Назад в СССР. Минск) - Duration: 41:25. by ...
  • "N.R.M." - Мы жывем не кепска (2000) "N.R.M." - Мы жывем не кепска (2000)
    Up Next. "N.R.M." - Менск і Мінск (2006-07) - Duration: 4:25. by secondbelarus 2,820 views. 4:25 ...