Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

nrm - мае пакаленне | Текст песни

Мае пакаленне ў цемры расло,
Цяпер яму цемра таксама святло.
Мае пакаленне расло на мяжы
З заслонай жалезнай у самай душы.

Припев:
Мае пакаленне хаваецца ў цень,
У свет летуценняў, ва ўчорашні дзень.
Мае пакаленне гуляе і п\\'е,
Стаіць на каленях, ня любіць сябе.

Набыць бы даляры, прадаць бы рублі,
А потым падалей ад гэтай зямлі.
\"Мы вольные птицы, пора, брат, пора!\"
На стомленных крылах у вырай ці ў рай.

Припев:
Мае пакаленне сядзіць пры стале,
Сядзіць у турме і сядзіць на ігле.
Сядзіць на пасадзе і любіць стагнаць,
І трэба падняцца і цяжка стаяць.

Мы, беларусы, с братняю Руссю
Шукалі да шчасця дарог.
У бітвах за волю, у бітвах за долю
Нас гэты шлях перамог.
Нас аб\\'яднала, ні многа ні мала,
Удзел у дурной барацьбе
Коласу слава, слава Купалу!
Але дзе месца тут для цябе\\'

Згрызоты, сумлення, пакуты душы.
Мае пакаленне, мае \"настальжы\".
Твае сударэнні, твае гаражы.
Спісаныя сцены, жыцце на мяжы.

Припев:
Нібыта нядаўна, нібыта даўно
Састыла, як кава, дапіта віно.
Мае пакаленне махае крылом,
\"Кровавую пищу клюет под окном\".

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-