Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

NRM - Беларускiя дарогi | Текст песни

На беларускіх дарогах паспаліты народ.
Кагосьці цягне на захад, нехта пнецца на ўсход.
Камусьці трэба свабода, а камусьці прыгнёт.
Гэта зусім не распуста - гэта розніца ў густах.

Па-беларуску дарога называецца "шлях"
Альбо гасцінец ці сцяжына, ну як-небудзь вось так...
Каля дарогі -- ваўкі, па-над дарогай - каршак.
Жывёльны свет Беларусі багаты й разнастайны.

Прыпеў:
Чуеш, як пяе зямля: ля-ля-ля, ля-ля-ля.
Чуеш, як гудзе вясна: на-на-на, на-на-на.
Чуеш, як спяваем мы: ы-ы-ы-, ы-ы-ы!
Песні пра дарогі і не толькі.

Па беларускіх дарогах столькі крочыла ног -
Чаравікаў, ботаў, нагавіцаў, панчох.
Тут забівалі, тут кахалі, нараджалі дзяцей.
А што ж вы хочаце, людзі? так было і гэтак будзе...

Пад беларускай дарогай пралятаюць буслы,
Па беларускай дарозе праязджаюць паслы.
Паслы ніколі нічога не гавораць услых.
Пра гэта нам сказаў нацыянальны канал.

Прыпеў.

На беларускіх дарогах гудуць камары,
Па беларускіх дарогах ідуць трактары,
Для трактароў не бывае ўрадлівай пары --
Ці то дажджы, ці то вецер, ці сонца кепска свеціць.

На беларускіх дарогах -- сэрца маё,
Тут пачынаецца ўсё, тут завяршаецца ўсё.
Прывітанне, жыццё! да пабачэння, жыццё!
На беларускіх дарогах, беларускіх дарогах...

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • "N.R.M." - Беларускія дарогі (2003) "N.R.M." - Беларускія дарогі (2003)
    http://7notes.na.by/tabs/nrm/nrm_bielaruskija_darohi.html На беларускіх дарогах паспаліты народ ...
  • "NRM" - Мама, тата, гэта я (2006-07) "NRM" - Мама, тата, гэта я (2006-07)
    http://www.nrm.info.pl/ ... "N.R.M." - Мама, тата, гэта я (2006-07). secondbelarus ...
  • N.R.M. - Фабрыка N.R.M. - Фабрыка
    "N.R.M." - Песня падземных жыхароў (1997) - Duration: 5:36. by secondbelarus 1,867 views. 5:36. "N.R.M ...
  • "NRM" - Юра, ёлкі-палкі, Коля (2003) "NRM" - Юра, ёлкі-палкі, Коля (2003)
    http://en.wikipedia.org/wiki/N.R.M. http://nrm.by.com/
  • "N.R.M." - Прастора (2003) "N.R.M." - Прастора (2003)
    http://www.7notes.na.by/tabs/nrm/nrm_prastora.html Гэта няважна, позна ці рана - Важна з кім ідзеш. Я іду ...
  • "N.R.M." - Вайна (2003) "N.R.M." - Вайна (2003)
    http://en.wikipedia.org/wiki/N.R.M. Мы рушым на захад, мы крочым на ўсход - Куды загадаюць нам. Халодным паглядам ...
  • "N.R.M." - Мы жывем не кепска (2000) "N.R.M." - Мы жывем не кепска (2000)
    "N.R.M." - Мы жывем не кепска (2000). secondbelarus. SubscribeSubscribed Unsubscribe 947 ...
  • "N.R.M." - Худсавет (2000) "N.R.M." - Худсавет (2000)
    http://www.7notes.na.by/tabs/nrm/nrm_hudsavet.html Пpыдyмай сабе свой свет, пpыдyмай сабе святло ...