Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

N.R.M. - Nikoli-nikoli | Текст песни

Хмарным ранкам выйшаў у краму
І знянацку падумаў пра карму,
У кагосьці душэўная рана,
У кагосьці заўсёды нірвана

Не вядома, што лепей, што горай:
Кепска лятаць ці добра ўпасці.
Хтосьці зараз смяецца ад гора,
Хтосьці плача ад шчасця.

Ніколі, ніколі ня будзе бяз болю,
Ня будзе бяз долу і без вышыні.
Ніколі, ніколі - хоць здайся бяз бою.
Не зменіш паролі сусветнай гульні

Ранкам сонечным крочыў да крамы
І пачуў дасканалыя словы:
"Гэта ўсё не навечна з намі,
Гэта ўсё дастаткова часова"

Тэлевізара чорная дзірка
І газэтных радкоў пустаслоўе,
Сотні песень нібы пад капірку -
Гэта часова

Ніколі, ніколі ня будзе бяз болю,
Ня будзе бяз долу і без вышыні.
Ніколі, ніколі - хоць здайся бяз бою.
Не зменіш паролі сусветнай гульні

Крочыў у краму снежнай сьцяжынай,
Я бы мог нарадзіцца жанчынай.
Ваўкалакам, катом, жабярынай...
Журавінай, чарніцай, ажынай...

Не вядома што лепей, што горай:
Кепска жыць альбо добра памерці.
Азбука Морзэ зьвязвае сэрцы...
Усё застаецца...

Ніколі, ніколі ня будзе бяз болю,
Ня будзе бяз долу і без вышыні.
Ніколі, ніколі - хоць здайся бяз бою.
Не зменіш паролі сусветнай гульні

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • Lavon Volski "Hramadaznaŭstva" / Hramadavieda ... Lavon Volski "Hramadaznaŭstva" / Hramadavieda ...
    My lubim Lavona Volskaha https://www.facebook.com/my.lubim.lav... Usie albomy N.R.M ...
  • N.R.M. - PRAMIEŃ N.R.M. - PRAMIEŃ
    Zdajecca nikoli nas nie sahreje sonca! Biazkonca, jašče ceły miesiac Heta słota, heta ...
  • N.R.M. Albom "Dom kultury" 2002 (Go Vegan ... N.R.M. Albom "Dom kultury" 2002 (Go Vegan ...
    Веганства - дзеля жывёлаў, на здароўе, для прыроды http://spakoj.eu/ viehanstva/ Viehanstva - dziela žyviołaŭ, na zdaroŭje ...
  • NRM Albom "06." 2007 (Go Vegan Spakoj.eu ... NRM Albom "06." 2007 (Go Vegan Spakoj.eu ...
    N.R.M. Albom "06. ... N.R.M. Albom "Try čarapachi" 2000 (Go Vegan Spakoj.eu ...
  • Addis Abeba - Каханне [Kahanne]. Eng, Eo, Rus subtitles ... Addis Abeba - Каханне [Kahanne]. Eng, Eo, Rus subtitles ...
    Аддис Абеба - Каханне (Любовь). Текст песни и перевод http://goo.gl/mM3jJ Addis Abeba - Каханне (Love). Text of the song and ...
  • Pit Nikolic - Kraken (OFFICIAL VIDEO) Pit Nikolic - Kraken (OFFICIAL VIDEO)
    Pit Nikolic - Kraken (OFFICIAL VIDEO) -TRIBUTE TO CANSERBERO R.I.P.-
  • Pit Nikolic - Minchia Coño Pit Nikolic - Minchia Coño
    Pan.Duro presenta: Pit Nikolic - Minchia Coño Prodotto da K9 per pan.duro records ...