Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

NRM-KRYWI - Razvitannie z Radzimaj | Текст песни

Сонца праменьне стужкай вузкай
Ператкала помны вечар.
Край бацькоўскі, край мой беларускі,
Я табе кажу на разьвітаньне: \"Да спатканьня, да сустрэчы\".
Я табе кажу на разьвітаньне: \"Да спатканьня, да сустрэчы\".

Водар закінутага саду
У небе зорка Мілавіцца,
Таямніцы паркавых прысадаў
Пэўна, неаднойчы на чужыне
Будуць мроіцца і сьніцца.
Пэўна, неаднойчы на чужыне
Будуць мроіцца і сьніцца.

Зноў залунае наш штандар, палыхне ўначы пажар,
І паходнаю трубой зноў пакліча нас з табой
На мужны бой
Мая Радзіма -- край адзіны,
Да яго з выгнаньня
Шлях вяртаньня -- шлях змаганьня.

Ростань на ростанях краіны.
Раніць думкі шлях абраны.
Прагне сэрца ў родныя мясьціны,
І Радзімы вобраз ажывае
Растрывожанаю ранай.
І Радзімы вобраз ажывае
Растрывожанаю ранай.

Дахі мястэчак, стрэхі вёсак,
Вежы замкаў і палацаў,
Гонкіх храмаў звонкі адгалосак
Клічуць да сябе,
Бо немагчыма з гэтым краем разьвітацца.
Клічуць да сябе,
Бо немагчыма з гэтым краем разьвітацца.

Зноў залунае наш штандар, палыхне ўначы пажар,
І паходнаю трубой зноў пакліча нас з табой
На мужны бой
Мая Радзіма -- край адзіны,
Да яго з выгнаньня
Шлях вяртаньня -- шлях змаганьня.

Воі прагнуць волі,
Воля сьвет і доля.
Броні звон ды коні,
Коні -- кліч \"пагоні\".
Крочым з багны ночы,
З ночы шлях прарочы.

Зноў залунае наш штандар, палыхне ўначы пажар,
І паходнаю трубой зноў пакліча нас з табой
На мужны бой
Мая Радзіма -- край адзіны,
Да яго з выгнаньня
Шлях вяртаньня -- шлях змаганьня.

Золак, ахутаны туманам,
Далягляды ў барвах бэзу.
І гучаць нябёсныя арганы,
І жывуць у сэрцы,
І зьліваюцца у гуках палянэзу.
І жывуць у сэрцы,
І зьліваюцца у гуках палянэзу.

Другие названия этого текста
  • Полонез Огинского - Беларуская мова (0)
  • NRM-KRYWI - Razvitannie z Radzimaj (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-