Ну карацей я выйшаў ранкам з хаты
Зусім здаровы не зусім багаты
Іду гляджу на неба ды на глебу
Наўпрост і ўбок направа ды налева
Наўпрост адно вар'яты ды маньякі
Налева валацужныя сабакі
І лепей вам ня бачыць што направа
І ўсё адно мы зробім нашу справу
І будзе так як трэба нам!
Мужчыны пьюць а потым прагнуць бою
Жанчыны прагнуць міру ды спакою
На гэтай глебе надта урадлівай
Міжполавыя творацца канфлікты
Які народ?! Якая на хрэн мова?!
Народ дурны ён любіць жыць хрэнова
А я люблю народ хоць неўзаемна
Люблю любіць - любіць заўжды прыемна
І будзе так як трэба нам!
Ну вось і ўсё вяртаюся дадому
І небагаты і ўжо нездаровы
Паўсюдна грып і іньшая зараза
Ну паспрабуй здаровым тут застацца
Але пляваць! сябе мы зробім самі
Прыгожымі дзяржаўнымі мужамі
Ці бруднымі ванбчымі бамжамі
Вось кім захочам тым сябе і зробім
І будзе так як трэба нам!
Nu karaciej, ja vyjšau rankam z chaty
Zusim zdarovy, nie zusim bahaty
Idu, hladžu na nieba dy na hlebu
Nauprost i ubok, naprava dy naleva
Nauprost adno varjaty dy mańjaki
Naleva vałacužnyja sabaki
I lepiej vam nia bačyć što naprava
I usio adno my zrobim našu spravu
I budzie tak
Jak treba nam!
Mužčyny pjuć a potym prahnuć boju
Žančyny prahnuć miru dy spakoju
Na hetaj hlebie nadta uradlivaj
Mižpołavyja tvoracca kanflikty
Jaki narod?! Jakaja, na chren, mova?!
Narod durny, jon lubić žyć chrenova
A ja lublu narod, choć nieuzajemna
Lublu lubić, lubić zauždy pryjemna
I budzie tak
Jak treba nam!
Nu voś i usio, viartajusia dadomu
I niebahaty, i užo niezdarovy
Pausiudna hryp i inšaja zaraza
Nu pasprabuj zdarovym tut zastacca
Ale plavać! Siabie my zrobim sami
Pryhožymi dziaržaunymi mužami
Ci brudnymi vanbčymi bamžami
Voś kim zachočam Tym siabie i zrobim
I budzie tak
Jak treba nam!
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1