Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

NRM - 10 год (2004) | Текст песни

Выпi, мой сябра,
Напярэдаднi сьвята:
Дзесяць год у палоне -
Гэта круглая дата.
Дзесяць год у паўзмроку,
Дзесяць год у паўкроку,
Ад сьляпога выроку...

Горад захоплены сьвятамi гораду,
Людзям чаго, людзям толькi нагоду дай,
Паабяцай iм службовую лесьвiцу,
Дай iм надзею, што заўтра ўсё зьменiцца!
Людзi жывуць напалову ў iлюзii,
Паабяцай, - i ўсё сьцерпiцца-зьлюбiцца!

Выпi за тое,
Што ты мейсца пустое.
Дзесяць год у запоi,
Дзесяць год у застоi.
I надзея ня грэе,
I любоў парахнее,
I каханьне старэе...

Сьвет апантаны iдэямi роўнасьцi,
Вось яна роўнасьць - жыцьцё ў нерухомасьцi.
Рэзкiя рухi, выказваньнi рэзкiя
Могуць прывесьцi да вынiку кепскага!
Цiхая, цiхая, цiхая сажалка, -
Толькi рапухi, а птушак нямашака!

Выпi свой келiх
Ты за шэрых дзён шэраг,
За маўклiвасьць ягнятаў,
За замкi i за краты.
Дзесяць год цiха згаслых,
Беспрасьветна-калгасных,
Не чужых i ня ўласных...

Дзесьцi, калiсьцi наперадзе, можа быць,
Дзецi заменяць, для гэтага трэба жыць,
Дзецi заменяць, для гэтага трэба жыць...


Другие названия этого текста
  • NRM - 10 год (0)
  • NRM - 10 год (2004) (0)
  • NRM - 10 (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-