Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Litvintroll - Пан Манэліг (Herr Mannelig) | Текст песни

Пан Манэліг

Музыка: Litvintroll, Народная
Словы: Народныя
Пераклад: В. Верабейчыкаў, А. Апановіч,
З. Сасноўскі

Аднойчы на світанку,
Як сонца не ўзышло,
І ня чуць было спеваў птушыных,
Рыцара спаткала пачвара злая з гор -
Дачка брудных троляў хлуслівых.

Пан Манэліг, пан Манэліг,
Каханым будзь маім
Атрымаеш ўсе скарбы зямныя.
Належаць буду я табе,
А ты належаць мне.
Адкажы мне толькі: “так” ці “не”

Дванаццаць лепшых коней
Атрымаеш ад мяне,
Што гуляюць у горнай лагчыне.
Ніколі не ляжала сядла на іх спіне
І іх шпоры ніколі не білі.

Дванаццаць водных млынаў
Я падару табе
Што стаяць паміж Ціла і Тэрна,
Іх жорны медзяныя захопяць цябе,
І іх колы аздоблены срэбрам.

Шаблю залатую я падару табе.
Чараўніцтвам яна абкавана.
Ёй ты пераможаш ворагаў сваіх,
Будзе слава табе і пашана

Калі б царквой Хрыстовай
Хрышчона ты была,
Я бы ўзяў падарункі такія.
А ты пачвара брудная і Д'ябла дзіця,
Чэрці з пекла табе як радныя.”

Пачварына пабегла ў пячору да сябе,
У душы яе смутак і скруха:
“Каб гэты рыцар годны застаўся пры мне,
То прыйшоў бы канец ўсім пакутам..."

Другие названия этого текста
  • Litvintroll - Пан Манэліг (Herr Mannelig) (1)
  • Litvintroll - Пан Маннелиг (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-