Pesni.guru - сайт для Гуру
амазонка.
сл. і муз. М. Найдзёнаў.
Усё, ты перамагла,
я здаюся, я званю табе першы.
Птушкай без крыла
не лячу, да цябе іду пешшу.
Стань крыху слабей,
толькі ты так прывыкла быць моцнай.
Я хачу табе
паказаць сваё неба і сонца.
як чорнае з белым,
як поўнач і поўдзень
з табой выпадкова звяло...
Ты расставіла проста
каханне з сяброўствам
на тонкай мяжы.
Ўсё прадумала тонка
мая Амазонка
з Палескай глушы.
Хто даў табе імя,
хто пасьмеў называць сваёй любай?
Для мяне сама
ты цяпер ратаванне і згуба.
Як мне жыць далей?
адкажы, я крычу табе нема!
я хачу табе
падарыць сваё сонца і неба.
як чорнае з белым,
як поўнач і поўдзень
з табой выпадкова звяло...
Ты расставіла проста
каханне з сяброўствам
на тонкай мяжы.
Ўсё прадумала тонка
мая Амазонка
з Палескай глушы.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1