Pesni.guru - сайт для Гуру
Ты пасімахаешся раптам,
Бо звонку цяплее.
Свет захлынаецца ў нафце,
Як бульба ў алеі.
Сны на прыпынку чакаюць
Палярнае ночы.
Плаваюць у снезе трамваі ―
Рэяк не хочуць.
Зранку ты любіш гарбату
У зялёным трамваі.
Зранку я зноў вінаваты,
Што ноч уцякае.
І на запясці нібыта
Сон робіцца вадкім.
Танчыць на тле дрэварыту
Чарнільнай асадкай.
Ты занатуеш спакой ― на пушцы з-пад сушы.
Выкладзеш з рысінак мішку: круглыя вушы.
Ай-ёў! Бег па канатах!
Добры занятак для пары вар’ятаў.
Ай-ёў! Піце кальвадас!
Хто дачакаўся ― усім будзе радасць.
У тваёй краіне
акіяны разлучылі.
За вулканамі
сівыя гейзеры сачылі.
У сезон дажджоў марозіць
Да +18.
Малпачкі на дрэвы
Часта лезуць абдымацца.
Я не разумею па-гішпанску
Ані слова.
Акрамя te qiero, amogo I hola.
Пасміхаешся,
Ласкава ў вочы пазіраеш.
Калі будзе сумна ―
На маім баку згуляеш.
Ты занатуеш спакой ― на пушцы з-пад сушы.
Выкладзеш з рысінак мішку: круглыя вушы.
Ай-ёў! Бег па канатах!
Добры занятак для пары вар’ятаў.
Ай-ёў! Піце кальвадас!
Хто дачакаўся ― усім будзе радасць.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1