Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Garadzkija - Kaŭbasić dy pluščyć | Текст песни

Здараецца, паспееш толькі вочы расплюшчыць,
Як адразу пачынае табе каўбасіць ды плюшчыць.
Да кучы мяшаюцца справы ды людзі.
Адразу зразумела: плёну не будзе!

Дзверы на ключ. Вецер пад каўнерам
Прапануе свой лёс незнаёмым кватэрам.
Даверыўшы свой лёс незнаёмым кватэрам,
Не трэба чакаць дасканалых манэраў.

Мансарда пад дахам, прыгожыя твары,
Прыемныя пахі, ружовыя мары,
Перад вачыма зялёна-барвовыя хмары.
Мы - некалькіх неасцярожных словаў ахвяры.
Але заўжды складана знайсці сабе пару...

Прыпеў:
Каўбасіць ды плюшчыць -
Гэта ўжо звыклы стан.
Каўбасіць ды плюшчыць
Ад вечара да раніцы.
Каўбасіць ды плюшчыць -
Да гэтага цяжка прызвычаіцца.
Каўбасіць ды плюшчыць,
Згінае і трушчыць.
Каўбасіць ды плюшчыць -
Гэта ўжо звыклы стан
Каўбасіць ды плюшчыць
Направа і налева.
Каўбасіць ды плюшчыць,
Згінае і трушчыць,
Каўбасіць ды плюшчыць,
Каўбасіць ды плюшчыць.

Ёсць людзі, якія карыстаюцца падвышаным даверам,
Але не раю занадта верыць друкаваным паперам.
Цяжка абраць паміж белым і брудна-шэрым,
Таму ўчынкі не заўсёды адпавядаюць намерам.
Я ніколі не магу знайсці адпаведнага памеру,
А тут гераічны эпас, нібыта ў Гамера.

Падводныя плыні нябачныя вокам.
Твой лепшы сябра - не той, што зараз пад бокам.
Саспелыя кроплі шротам па вокнах.
Нацятыя нервы, нібыта пад токам.
Глядзі, каб усё гэта не выйшла табе бокам!

Прыпеў.

Я сам дагэтуль не ведаю, як
І напэўна, ніколі не буду ведаць, як трэба,
Але так карціць зрабіць па-сяброўску заўвагу.
(І тут мы трапляем на хісткую глебу)
А я ніколі не звяртаю ўвагі
На шчырыя сяброўскія заўвагі.
А я ніколі не бяру да ўвагі
Шчырыя сяброўскія заўвагі.

Прыпеў.

Здараецца, паспееш толькі вочы расплюшчыць,
Як адразу пачынае табе каўбасіць ды плюшчыць.
Часамі мяне яшчэ і дубасіць,
Але гэта вельмі падобна на тое, як каўбасіць.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2
Видео
Нет видео
-