- Тексты песен
- Ejrut
- А што гэта за спевы - Breton Carol (Péh trouz zou ar en doar) (пер. А. Крукоўскі)
А што гэта за спевы
(Péh trouz zou ar en doar")
пераклад А.Крукоўскi
----------------------------
А што гэта за сьпевы чуваць па ўсёй зямлі?
А што гэта за дАры панесьлі каралі?
А што за зьвЕзда ім указуе шлях?
А што нам за навІна ў пячоры, у ясьлях?
Анёлы там сьпяваюць у горняй вышыні,
А каралі Дзіцятку ўсе дАры аддалі,
А зьвЕзда зьзяе, каб знаў Ерузалем,
Што Цар нам нарадзіўся у месьце Бэтлеем
Хай цэлы сьвет пяяе, і славіць недармо,
Бо малае Дзіцятка зьняло зь яго ярмо!
Слаўце ж, народы, Марыю і Хрыста!
Нам добрая навіна – Бог чалавекам стаў!
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1