Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Deviation - Пяшчота | Текст песни

Пяшчотная ўвага маёй радзімы,
Праз сэксоўны пацалунак мянтоўскай дубіны.
Праз лёгкі флірт, кірзовым ботам.
Да страты прытомнасьці, крывавай блявоты.
Ты нарадзіўся тут і ўжо павінны.
Школа, войска, праца, канапа, тэлевізар,
Жонка, дзеці, “дэмакратычныя” выбары,
Пяшчотныя абдымкі забойчай рутыны.
Пяшчота.
Пяшчотныя абдымкі камітэта дзярж. бяспекі.
Затхлы пах рэпрэсій, што не вывятрыць форткай.
Продкі твае, што зьнікалі ў лесе,
Або, як з лагера вярталася знаёмая цёткі.
Ўсялякія структуры, што вымаўляць ня варта,
Презідэнт, разам з нацыянальным сходам,
Cьвята горада, сука, сьвяточная варта.
Ўсё гэта настойліва нам пхаюць у горла.

Ты мусішь быць патрыётам, так дзяржава сказала.
Чырвона-зялёным перамажуць дзяцінства.
Але, словы… Гэтага заўсёды так мала,
Каб перадаць моц гэтых “пяшчотных” пачуцьцяў.
Пяшчота, родам з плошчы, што ў цэнтры сталіцы.
Боты, гумовыя дубіны, аутазакі.
Пяшчота з лясоў, Ля Катыні ды Менску.
Стрэлам у патыліцу, восеньскім ранкам.
Бо, ёсьць народы: “лепшы” і “горшы”,
І каб у сьвеце, раўнавагу не парушыць,
“Лепшы” пхае сваю культуру “горшаму”.
Жры ня абляпайся, паразумнець мусішь.
Павер, у нас так мала засталося часу.
Хутка нам пагрукаюць ботамі у дзьверы.
А на партрэтах будзе Фэлікс Дзяржынскі.
І следча з пісулькай, якой сам не верыць.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • deviation deviation
    deviation. varaniaBY. SubscribeSubscribedUnsubscribe 2626. Loading... Loading... Working ...