Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

:B:N: (Бяз назвы) - Дажджамi | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

нашы сэрцы замёрзьлі па зіме
ад халоднае сьцюжы.
мы забылі той шлях, што засьцілаў
я пялёсткамі ружаў.

яна была сама сабой
са мною ў параўнаньні.
я купідонавай стралой
працягла ўсё каханьне.

дажджамі асьветліцца вакол абшар.
мы самі згубілі мір агульных мар.
у сэрцы ізноўку цяжарам камень-
я ненавіджу гэты дзень! я ненавіджу гэты дзень!

тваіх вуснаў сасьпелых не забыць
мне ўжо аніколі.
успамінаю далоняў цяплыню,
мой маленькі анёлак.

глядзі ўсё разьбіта ўшчэнт
і згасьлі нашы сьвечы,
а я гляджу на твой партрэт
ужо каторы вечар.

дажджамі асьветліцца вакол абшар.
мы самі згубілі мір агульных мар.
у сэрцы ізноўку цяжарам камень-
я ненавіджу гэты дзень! я ненавіджу гэты дзень!

лёс чамусьці склаўся так, а можа хтосьці разгубіўся.
і жыцьця майго мастак, напэўна, проста памыліўся-
не пабачыў аднаго, а вуснаў ужо было спатканьне;
не прыкмеціў тваяго і маяго каханьня.

дажджамі асьветліцца вакол абшар.
мы самі згубілі мір агульных мар.
у сэрцы ізноўку цяжарам камень-
я ненавіджу гэты дзень!

дажджамі...
мы самі...
у сэрцы ізноўку цяжарам камень-
я ненавіджу гэты дзень! я ненавіджу гэты дзень!


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-