Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

BN & NRM - Загiнулым паэтам | Текст песни

Адчыняюцца вокны на высокіх паверхах,
Вылятаюць паэты да таго, хто там зверху.
І ня спыніш ты іх, і ня зробіш нічога.
Гэта звыклая рэч – шлях паэтаў да Бога.
Гэты край безнадзейны асвятлялі і грэлі
І праз рыфмы і рытмы на рэальнасьць глядзелі,
Але ўсё як заўсёды, і іх тут не прызналі,
І яны ўжо далёка, і яны ўжо ня з намі...

Яны стваралі свой час, ляцелі стрэлы іх фраз
Проста ў душы праз вочы.
Яны і зараз лятуць, іх можна ў сэрцы адчуць,
Калі толькі захочаш.

І паміж радкоў чытаеш іхні лёс,
Вечны сумны лёс паэтаў.
Нібы промнямі мы працятыя наскрозь
Словам светлым...

Уначы ты запаліш адзінокую свечку,
Два радкі прачытаеш - і наблізіцца вечнасьць.
І тады зразумееш таямніцы сакрэты
Гэтым полымям чыстым неспадзеўна сагрэтыя
Радасьць,роспач, надзея, падманутая вера
Усе пачуцьці радкамі на малюткай паперы.
Ты адчуй свае сэрца, што паскорана б’ецца
У сумоў’і сугучным з паэтавым сэрцам

Яны разбураць твой сон, ты чуеш велічны звон
Бачыш цені паэтаў
Яны заўжды між людзей, яны ў віры падзей,
Ты памятай пра гэта

І паміж радкоў чытаеш іхні лёс
Вечны сумны лёс паэтаў
Нібы промнямі мы працятыя наскрозь
Словам светлым...

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-