Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

:B:N: - 06. Усё ад лені | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

I.
Чалавек прыдумаў колы,
Кабы пешшу не хадзіць.
І прыдумаў калькулятар,
Каб самому не лічыць.
Ён прыдумаў інтэрнэты,
Каб газэты не чытаць.
І прыдумаў фанаграмы,
Каб самому не спяваць!

Пр:
Усё ад лені, лені, лені ад сваёй!
Ён жа - геній! Ён - герой!

II.
Ён прыдумаў рэстараны,
Не гатовіць каб сваё.
І ўсялякія канфлікты
За сабой яшчэ прывёў.
Вось такія справы ў свеце.
Што ж рабіць, лянота-цар?
А ўсялякія адкрыцці -
ў кішэні ганарар!

Пр:
Усё ад лені, лені, лені ад сваёй!
Ён жа - геній! Ён - герой!

І ў наш сучасны век
Усё прыдумаў чалавек!
І машын аўтапрабег
Усё прыдумаў чалавек!
Сіменс, Нокія і Нэк
Усё прыдумаў чалавек!
Так вядзецца ўжо спрадвек
Усё прыдумаў чалавек!

Усё ад лені, лені, лені ад сваёй!
Ён жа - геній! Ён - герой!

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2
Видео
    Нет видео
    -