Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Avias - Будурады | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

тоне ў тваёй празрыстасці розум мой
каштоўнасці схаваны на дне
назвы гучаць і значаць шмат усяго
не ведаю з чаго пачаць мне
без прыгажосці яркасць
памяць не затрымлівае
азірнісь вакол

чароўны свет
жыццём напоўненай цішыні
з нізоў да вышыні
пойдзем са мной
шукаць згубленыя надзеі
і ніхто не будзе ведаць дзе мы

усе адкрыты шляхі
але нішто не вяртаецца назад
мне ўсміхаешся ты
толькі тады я сапраўды буду рады

я не магу адвесці вочы
і прашу прабачыць
за ворах смецця ў душы
усе ступені і ўзроўні
ціха ляглі
на паверхню мора
ты прачытаеш думкі
там ужо ўсё для цябе адбываецца

усе далёка
і сонца будуе новыя дні
агнёў спляценнямі
задай напрамак
і я гатовы буду пайсці
на любыя адлегласці

усе адкрыты шляхі
але нішто не вяртаецца назад
мне ўсміхаешся ты
толькі тады я сапраўды буду рады


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-