Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Alta Mente - Дзікае паляванне | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Чую аднекуль, нібы здалёк
Доўгі самотны покліч!
Гэта трубіць старажытны рог,
Гараць зьнічкі згаслых вогнішч.

Восеньскі вецер зашуміць,
Зноў ажыве паданьне,
І над балотамі праляціць
Дзікае паляваньне!

Не пакідаючы сьлядоў,
Чорныя коні скачуць,
Коні без цугляў і без падкоў,
Ценяў іх не ўбачыць,

А вершнікаў твары схаваны ўначы,
Яны – маўклівыя здані,
Зьзяюць сьмяротным сьвятлом мячы
Дзікага паляваньня.

Наперадзе постаць мінулых дзён –
Кароль у залатой кароне,
Не зможа ніколі спыніцца ён
У адвечнай сваёй пагоні.

Месяц між хмар і лапы ялін,
Багна пад капытамі,
Сівая легенда глухіх мясьцін –
Дзікае паляваньне.

Белай наміткай туман ляжыць
Над рэкамі і палямі,
Змрочнай маўклівай чаргой ляціць
Дзікае паляваньне.
Вялікага Княства ваяры
За далягляд імкнуцца,
Каб захавалася на зямлі
Легенда аб Беларусі.


Другие названия этого текста
  • Alta Mente - Дзікае паляванне (2)
  • Птушыны шлях - Дзікае паляваньне (0)
  • Alta Mente - Дзікае паляваньне (0)
  • Кацярына Ваданосава + Alta Mente - Дзікае паляванне (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
    Нет видео
    -